A

часть A

1. Вызначце асноўную прыладу працы, якую выкарыстоўвалі пры падсечна-агнявым земляробстве
 
 
 
 
2. Поўнач сучаснай Беларусі ў IX—XI стст. засяляла племя
 
 
 
 
3. Першым вядомым з летапісаў князем зямлі, якая заштрыхавана на картасхеме, з’яўляўся

hb_13002-1
 
 
 
 
4. Вызначце правільнае сцверджанне
 
 
 
 
5. У бітве на Няве са шведскімі рыцарамі (1240 г.) выключнай адвагай вызначыўся
 
 
 
 
6. Прывілей, які даваў феадалам дадатковыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва, выдаў у 1387 г. вялікі літоўскі князь
 
 
 
 
7. Згодна з прывілеем 1492 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр абавязваўся
 
 
 
 
8. Пачынальнікам жанру рэнесансавай паэзіі на лацінскай мове ў Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) з’яўляецца
 
 
 
 
9. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай з’яўлялася (-ўся)
 
 
 
 
10. Паводле магдэбургскага права жыхары гарадоў ВКЛ атрымалі магчымасць:

а) удзельнічаць у рабоце вальнага сойма (сейма)
б) вызваліцца ад феадальнай залежнасці і павіннасцей
в) выбіраць органы гарадскога самакіравання
г) ажыццяўляць бяспошлінны знешні гандаль
 
 
 
 
11. Вызначце адно з наступстваў Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) для Рэчы Паспалітай
 
 
 
 
12. Вызначце падзею, якая адбылася апошняй з пералічаных
 
 
 
 
13. Вызначце адну з прычын крызісу Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
 
 
 
 
14. Праваднікамі ідэй Асветніцтва на тэрыторыі ВКЛ з’яўляліся прадстаўнікі
 
 
 
 
15. «Разбор» шляхты — гэта
 
 
 
 
16. Падчас вайны 1812 г. на акупіраванай французскімі войскамі тэрыторыі Беларусі была(-ў)
 
 
 
 
17. У выніку правядзення інвентарнай рэформы П. Кісялёва 1840-1850-х гг.
 
 
 
 
18. Вызначце падзею рэвалюцыі 1905-1907 гг., якая вымусіла імператара Мікалая II абвясціць увядзенне палітычных свабод
 
 
 
 
19. Прачытайце вытрымку з дакумента.

«Кожны гаспадар, што валодае надзельнай зямлёю на абшчынным праве, можа ў любы час патрабаваць замацавання за сабою ў асабістую ўласнасць належнай яму часткі з азначанай зямлі… Кожны гаспадар, за якім замацаваны ўчасткі надзельнай зямлі… мае права ў любы час патрабаваць, каб грамадства выдзеліла яму ўзамен гэтых участкаў адпаведны ўчастак па магчымасці ў адным месцы».

Вызначце адно з наступстваў рэформы, мерапрыемствы якой узгаданы ў тэксце, для развіцця сельскай гаспадаркі ў пачатку XX ст.
 
 
 
 
20. Першая ў Расійскай імперыі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова — земляробчы інстытут — дзейнічала ў 1848—1864 гг. у горадзе, абазначаным на картасхеме лічбай:

hb_13002-2
 
 
 
 
21. Вызначце адну з характэрных рыс палітыкі «ваеннага камунізму»
 
 
 
 
22. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове было паскорана
 
 
 
 
23. Вызначце характэрныя рысы новай эканамічнай палітыкі (нэп), якая праводзілася ў БССР з 1921 г.:

а) захаванне ўсеагульнай працоўнай павіннасці
б) значны рост колькасці хутароў
в) адмена платы за камунальныя паслугі і транспарт
г) свабодны выбар формаў землекарыстання
 
 
 
 
24. Вызначце адну з характэрных рыс грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 1920-х — 1930-я гг.
 
 
 
 
25. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай архітэктуры, аўтар праектаў Дома ўрада і Дома Чырвонай Арміі — гэта
 
 
 
 
26. Устанавіце паслядоўнасць падзей:

А) прыняцце першай Канстытуцыі ССРБ
Б) пачатак індустрыялізацыі ў БССР
В) утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Г) першае ўзбуйненне тэрыторыі БССР
 
 
 
 
27. Прачытайце вытрымку з Маніфеста.

«…Беларусь… цяпер вызваляецца ад доўгай векавой пакуты… і далучаецца да новага вольнага жыцця, якое будуецца на падмурку камунізму, на фундаменце міжнароднай злучнасці працоўнага люду. Часовы Рабоча-сялянскі Урад… абвяшчае перад усім светам: з гэтага моманту ўся ўлада на Беларусі прыналежыць толькі Саветам рабочых,
сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў».

Вызначце дзяржаву, пра абвяшчэнне якой паведамляецца ў дакуменце
 
 
 
 
28. Палітыка «санацыі», якая праводзілася ў Польшчы з 1926 г., на тэрыторыі Заходняй Беларусі суправаджалася
 
 
 
 
29. Вызначце прозвішча аднаго з кіраўнікоў Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, першага рэдактара падпольнай газеты «Звязда»
 
 
 
 
30. Помнік, які паказаны на фотаздымку, — гэта:

hb_13002-3
 
 
 
 
31. Вызначце адну з прычын пагаршэння становішча ў сельскай гаспадарцы БССР у першай палове 1960-х гг.
 
 
 
 
32. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг. характарызавалася
 
 
 
 
33. Вызначце правільнае сцверджанне
 
 
 
 
34. Вызначце падзею, якая адбылася першай з пералічаных
 
 
 
 
35. У адпаведнасці з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця ў перыяд «перабудовы» прадугледжвалася ўвядзенне
 
 
 
 
36. Для грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў другой палове 1990-х — пачатку 2000-х гг. характэрна (-ы)
 
 
 
 
37. Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе характэрна
 
 
 
 
38. Інстытут прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь уведзены згодна з
 
 
 
 

B

часть B

39. Запішыце назву паселішча рамеснікаў і гандляроў, якое размяшчалася каля ўмацаванага цэнтра (дзядзінца) сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада.

40. Устанавіце паслядоўнасць падзей. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар. Напрыклад: ВАГБ.

A) Бітва войскаў ВКЛ з крыжакамі на рацэ Стрэве;
Б) феадальная (грамадзянская) вайна ў ВКЛ паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам;
B) заключэнне Востраўскага пагаднення паміж Вітаўтам і Ягайлам;
Г) прыняцце I Статута ВКЛ.

41. Дапоўніце сказ неабходнай інфармацыяй.

У гісторыі ВКЛ XVI стагоддзе часам называюць «… векам», наступленне якога звязваюць з праўленнем вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога.

42. Вызначце тры асаблівасці Рэфармацыі на землях ВКЛ у сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст.:

1) спрыяла развіццю публіцыстычнай літаратуры ў ВКЛ;
2) садзейнічала ўсталяванню дзяржаўнага кантролю над царквой;
3) ахапіла пераважна ніжэйшыя слаі грамадства;
4) шляхта і магнаты ў пратэстантызм пераходзілі з палітычным разлікам;
5) развівалася пад уплывам крызісу ў праваслаўнай царкве.

Адказ запішыце лічбамі ў парадку іх узрастання. Напрыклад: 235.

43. Устанавіце адпаведнасць. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А2БЗВ1Г4.

Твор
А) «Развітанне з Радзімай»
Б) «Вялікае мастацтва артылерыі»
В) «Гісторыя польскага народа»
Г) «Граматыка»

Аўтар
1) М. Сматрыцкі
2) А. Нарушэвіч
3) М.К. Агінскі
4) К. Семяновіч

44. Устанавіце адпаведнасць. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А2БЗВ1Г4.

Азначэнне
A) прамысловае прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і выкарыстанні машын
Б) агульная назва памешчыцкага землеўладання з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, прадпрыемствамі і інш.
B) сельскае паселішча, адасоблены ўчастак зямлі, на які пераносілася сядзіба селяніна, а таксама гаспадарчы інвентар
Г) прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні ручной працы і яе падзеле

Тэрмін, паняцце
1) маёнтак
2) мануфактура
3) фабрыка
4) хутар

45. Вызначце тры фактары, якія садзейнічалі працэсу ўрбанізацыі ў Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст.:

1) перавага кірмашовага гандлю над іншымі формамі гандлю;
2) захаванне сельскай (сялянскай) абшчыны;
3) паскарэнне тэмпаў прамысловага развіцця;
4) будауніцтва чыгунак;
5) абеззямельванне сялян.

Адказ запішыце лічбамі ў парадку іх узрастання. Напрыклад: 235.

46. Дапоўніце сказ неабходнай інфармацыяй.

Пасля ліквідацыі карнілаўскага мяцяжу, кіруючыся рашэннямі VI з’езда РСДРП(б), бальшавікі лічылі найбліжэйшай задачай здзяйсненне … рэвалюцыі і пераход усёй улады да Саветаў.

47. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце толькі прозвішча.

Беларускі рэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно. У 1926 г. стварыў першы беларускі кінафільм «Лясная быль», прысвечаны падзеям грамадзянскай вайны.

48. Устанавіце адпаведнасць. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А2БЗВ1Г4.

Падзея
A) стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР)
Б) пачатак трэцяга этапу «рэйкавай вайны»
B) вызваленне горада Камарына ад гітлераўскіх войскаў
Г) стварэнне першых партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі

Дата
1) чэрвень 1941 г.
2) верасень 1942 г.
3) верасень 1943 г.
4) чэрвень 1944 г.

49. Пазнайце асобу і запішыце толькі прозвішча.

Беларускі пісьменнік. У сваёй творчасці звяртаецца да падзей Вялікай Айчыннай вайны, старажытнай гісторыі Беларусі. За раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака» атрымаў Літаратурную прэмію імя I. Мележа (1987 г.) і Дзяржаўную прэмію імя К. Каліноўскага (І990 г.).

50. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі адбылося ў … годзе.


 


Комментировать


Служба поддержки

Если у вас возникли проблемы или вопросы не отчаивайтесь — Служба поддержки всегда рада помочь.

Напишите нам сейчас
Хотите узнавать новости первыми?

Подпишитесь на рассылку Дерзай! — получайте самые свежие новости и никакого спама!

АВТОРИЗАЦИЯ РЕГИСТРАЦИЯ

Защита конфиденциальности персональных данных гарантирована.

 
×

 
×
ВСПОМНИТЬ ИНФОРМАЦИЮ АККАУНТА
×

Вверх