(1) Падарожнічаю я ўжо два тыдні. (2) Сёння — водным шляхам. (3) 1Нягледзячы на 2пахмурнае надвор’е, 3адчуваю, 4плывучы па Бабры, незвычайную, не 5спазнаную мною раней асалоду. (4) Так і хочацца сказаць: «Не спяшайся ты, бабровая рачулка, выбягаць на шырокую рачную дарогу ды злівацца з Бярэзінай — сястрой сваёй старэйшай».

(5) Там, дзе вольна было бестурботнай рачулцы пад галінамі дрэў і лазняковым кустоўем, дзе купала бязмежнае неба ў сваёй тонкай блакітнай плыні і аддавала яму свой чысты бляск, была яна сама сабе гаспадыняй. (6) Зараз жа Бобр мусіць прыладжвацца, прымяркоўвацца да характару Бярэзіны, да яе нораву і імклівасці.

(7) Бобр зліваецца з Бярэзінай зусім непрыкметна. (8) Тут, на гэтым месцы, і ёсць той няпросты для падарожнікаў шлях, дзе плынь ужо не нясе, а, наадварот, штурхае назад.

(9) Раблю некалькі моцных, рэзкіх узмахаў вёсламі, кірую паўз кучаравы лазняк. (10) Бярэзіна ў месцы, дзе плыву, няспешная: трава, галінкі, трэскі, што сустракаюцца мне на шляху, здаецца, ледзь рухаюцца. (11) Найбольш уражвае правы бераг, багаты на лясныя гордыя кручы, на безліч лугоў і лугавін, што прылягаюць да яго. (12) Лугі месцамі аксамітна-зялёныя, месцамі з адлівам жаўцізны, з рознакаляровымі лапікамі кветак ды з першымі копамі сена. (13) А раздолле, дык 1яно ўсё, 2наколькі 3відаць, 4злёгку спавіта 5блакітнай смугой, ледзь улоўнай каля далягляду.

(14) Калі глядзіш удаль, вада ў Бярэзіне здаецца зялёнай або сіняватай, часам бялёсай. (15) Аднак зблізку бачыш, што яна на самай справе мутная. (16) У Бабры ж вада светлая, і я думаю, што на тое і прытокі патрэбны, каб несці з лугоў і лясоў сваю чысціню ў вялікія рэкі.

A

часть A

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э
 
 
 
 
 
2. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я
 
 
 
 
 
3. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)
 
 
 
 
 
4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь
 
 
 
 
 
5. Адзначце правільна напісаныя словы
 
 
 
 
 
6. Адзначце правільна напісаныя словы
 
 
 
 
 
7. Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова дадолу
 
 
 
 
 
8. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -у
 
 
 
 
 
9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок
 
 
 
 
 
10. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі
 
 
 
 
 
11. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам
 
 
 
 
 
12. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы
 
 
 
 
 
13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -еш (-эш)
 
 
 
 
 
14. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам
 
 
 
 
 
15. Адзначце прыклады, у якіх не з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна
 
 
 
 
 
16. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не
 
 
 
 
 
17. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы
 
 
 
 
 
18. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны дзейнік
 
 
 
 
 
19. Адзначце сказы, у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі беларускай мовы
 
 
 
 
 
20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску
 
 
 
 
 
21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі)
 
 
 
 
 
22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі)
 
 
 
 
 
23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі)
 
 
 
 
 
24. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску
 
 
 
 
 
25. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі)
 
 
 
 
 
26. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены):

[] — [].
 
 
 
 
 
27. Адзначце прапушчаныя ў сказе знакі прыпынку:

Цэлы пласт беларускіх назваў паселішчаў сфарміраваўся менавіта на аснове земляробчай тэматыкі і гэта лёгка растлумачыць найважнейшым заняткам і клопатам нашчадкаў летапісных крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія моцна звязалі свой лёс з суровымі рэаліямі лясіста-балоцістага краю, было рольніцтва — культурнае асваенне лясной зямлі, распрацоўка лесу пад ворыва і сенажаць.
 
 
 
 
 
28. Вызначце, якія знакі прыпынку (знак прыпынку) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе. Адзначце правільны адказ:

«Нібы дзеці, плачуць у паднябессі, адлятаючы ў вырай, гусі» _ заўважыла мама, і мне стала крышку сумна.
 
 
 
 
 
29. Адзначце правільныя сцверджанні
 
 
 
 
 
30. 3 пранумараваных слоў у 3-м сказе тэксту вызначце дзеепрыметнік (дзеепрыметнікі) і дзеепрыслоўе (дзеепрыслоўі). Адзначце іх нумары.
 
 
 
 
 
31. 3 пранумараваных слоў у 13-м сказе тэксту вызначце тыя, у якіх ёсць няпарны мяккі гук. Адзначце нумары гэтых слоў.
 
 
 
 
 
32. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленага ў 5-м сказе тэксту
 
 
 
 
 

B

часть B

33. У адным са сказаў 11-13 тэксту знайдзіце слова, якое ўжыта ў значэнні “лёгкая, падобная на дым атмасферная пялёнка, туман”. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.

34. Запішыце падкрэслены ў 4-м сказе тэксту займеннік у форме роднага склону.

35. Запішыце падкрэслены ў 1-м сказе тэксту лічэбнік у форме творнага склону.

36. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.

A. Горад наш рос хутка.
Б. Кажуць, што на табольскіх плёсах неабсяжная шыр.
B. Да сваёй мэты стань лётчыкам-выпрабавальнікам я ішоў паступова.
Г. Увесь месяц брыгада трактарыстаў пастаянна працавала у полі.

1. I дзень і ноч.
2. На вачах.
3. Крок за крокам.
4. Не акінуць вокам.
5. Не адвесці вачэй.

37. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.

A. Будзе вечнай мая ўдзячнасць той зямлі, на якой нарадзіўся.
Б. Пасля спаду вады рака ўвайшла ў сваё рэчышча.
B. Не раз хацелася і мне ўзмахнуць крыламі, як птушка, ды ў паднябессі пакружыцца.
Г. Ах, якая над Гайнай купальская ноч!

1. Займеннік.
2. Выклічнік.
3. Прыназоўнік.
4. Злучнік.
5. Часціца.

38. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.

A. Сінь неба.
Б. Пасля доўгай зімы пяшчоту вясенняга сонца ўсім адчуць хочацца.
B. Ранне, крыштальнай расою выкупай травы мурожныя.
Г. Рачулка была жвавая, гаманлівая.

1. Назыўны.
2. Пэўна-асабовы.
3. Безасабовы.
4. Двухсастаўны, развіты.
5. Двухсастаўны, неразвіты.

39. Вызначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленага ў 15-м сказе тэксту. Адказ запішыце лічбай. Напрыклад: 1

1) злучнік, які не з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце;
2) часціца, якая з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце;
3) злучнік, які па сваім значэнні супадае са злучнікам і;
4) часціца, якая па сваім значэнні супадае з часціцай але;
5) злучнік, які з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце.

40. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.


 


Комментировать


Служба поддержки

Если у вас возникли проблемы или вопросы не отчаивайтесь — Служба поддержки всегда рада помочь.

Напишите нам сейчас
Хотите узнавать новости первыми?

Подпишитесь на рассылку Дерзай! — получайте самые свежие новости и никакого спама!

АВТОРИЗАЦИЯ РЕГИСТРАЦИЯ

Защита конфиденциальности персональных данных гарантирована.

 
×

 
×
ВСПОМНИТЬ ИНФОРМАЦИЮ АККАУНТА
×

Вверх